«Хацелі забраць белы і чырвоны плед». У Кобрыне адбываюцца ператрусы

Прыйшлі да ўдзельнікаў танцавальнага чэлленджа Jerusalem.



Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

У Кобрыне адбываюцца ператрусы ў людзей, якіх раней ужо судзілі паводле артыкулу 23.34, паведамляе «Белсат».

Як мяркуецца, гэта звязана з танцавальным чэлленджам Jerusalem, відэазапіс якога жыхары гораду сёння выклалі ў Telegram.

«Ужо чатыры чалавекі адпісаліся пра ператрусы. Шукаюць сімволіку. Фарбры, маркеры ды іншыя рэчы белага і чырвонага колераў. Пакуль без затрыманняў», — паведамляюць чытачы.

Таксама на прыведзеных скрынах відаць, што адзін з жыхароў Кобрына адзначае намер сілавікоў забраць у яго белы і чырвоны плед.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: