Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Хачу паглядзець яму ў вочы»

Гамяльчук Сяргей Васільеў, які эміграваў у Польшчу, даў прызнальнае інтэрв'ю «Белсату». У ім ён распавёў пра заданні КДБ, якія выконваў на працягу дваццаці гадоў. Прызнанне стваральніка сайта gomelbest.com пракаментаваў герой яго публікацый Леанід Судаленка.

Сярод іншага гаворка ішла пра стварэнне і абслугоўванне сайта gomelbest.com, які крытыкаваў гомельскую апазіцыю і грамадскіх дзеячаў рэгіёну.

Адным з частых герояў публікацый спасылка быў прававы інспектар прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка. Па просьбе «Салідарнасці» ён пракаментаваў прызнання Васільева.

Па словах праваабаронцы, калі прызнанні Васільева пацвердзяцца, можна будзе сказаць, што менавіта ён па заданні КДБ апошнія 10 гадоў пісаў паклёпніцкія артыкулы ў яго адрас.

— Акрамя таго, ён здзейсніў супраць мяне крымінальнае злачынства, — падкрэсліў у экспрэс-каментары Судаленка.

Праваабаронца сцвярджае, што ў 2015 годзе Сяргей Васільеў мог узламаць яго электронную пошту і разаслаць ад яго імя парнаграфічны ролік.

Паляванне на гомельскага праваабаронцу пачалося. Чым яно скончыцца?


Судаленка распавёў пра тое, як гэта стала магчымым: па яго словах, стваральнік сайта gomelbest.com не раз бываў у офісе дэмакратычных сіл Гомеля на вуліцы Палескай, пароль ад wi-fi быў напісаны на дошцы.

— Кожны, хто заходзіў на офіс, мог бачыць гэты пароль. У 2015 годзе ён разаслаў ролік на пошту падатковай інспекцыі і абласнога ўпраўлення следчага камітэта. І такім чынам здзейсніў крымінальнае злачынства. Я, безумоўна, шукаў тады таго, хто гэта мог зрабіць. Але супрацоўнікі міліцыі заявілі мне, што ролік разаслалі з Вялікабрытаніі, — распавёў праваабаронца.

Леанід Судаленка сумняваецца ў агучаных Васільевым матывах яго прызнання:

— Я не ведаю, у якім ён зараз статусе знаходзіцца ў Польшчы. Яго прызнанне як раз і паказвае на тое, што ён будзе спрабаваць прасіць палітычны прытулак. Калі б яму патрэбна была карта паляка, то ён наўрад ці б рабіў падобную заяву, або зрабіў бы гэта пазней. А раз ён кажа пра небяспеку з боку КДБ на радзіме, то, хутчэй за ўсё, будзе прасіць прытулак.

Гаворачы аб асабістым дачыненні да Васільева, гомельскі праваабаронца падкрэсліў:

— Што я жадаю гэтаму чалавеку? Хацеў бы я яму ў вочы паглядзець. Хачу, каб ён публічна прызнаўся, што рассылаў парнаграфію ад майго імя, узламаў маю пошту. Думаю, мне б гэтага было дастаткова, каб кампенсаваць шкоду, якую ён за дзесяць гадоў нанёс Не толькі мне, але і маёй сям'і. Напрыклад, калі гучалі пагрозы на адрас аднаго з маіх сыноў.

Пераклад НЧ

Каментаваць