Хадаркоўскага абвінавацілі ў датычнасці да арганізацыі беларускіх пратэстаў

На дзяржтэлеканале СТВ Міхаіла Хадаркоўскага назвалі датычным да арганізацыі беларускіх пратэстаў у жніўні мінулага года. Зрэшты, не яго аднаго! Аднак нейкіх фактаў, якія б пацвярджалі гэтыя абвінавачанні, аўтары фільма не прывялі.
Кадр з фільма СТВ

Кадр з фільма СТВ

Расійскі бізнесовец Міхаіл Хадаркоўскі датычны да арганізацыі пратэстаў у Беларусі, якія прайшлі ў мінулым годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў. Так сцвярджаецца ў дакументальным праекце «2020», першая серыя якога атрымала назву "Змова" і была паказана на дзяржтэлеканале СТВ, паведамляюць «Белорусы и Рынок».

Аўтары фільма, акрамя Хадаркоўскага, датычнымі да арганізацыі пратэстаў назвалі былога кіраўніка Міністэрства замежных спраў Славакіі Павал Дэмеша, экс-памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвіда Крэмера, супрацоўніка Варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміля Клысінскага, дырэктара праектаў Фонду Freedom House Віціса Юрконіса і выканаўчага дырэктара Еўрапейскага фонду за дэмакратыю Ежы Памяноўскага, піша РБК.

Галоўным арганізатарам мінулагодніх падзей у Беларусі ў фільме называецца старшы дырэктар Цэнтра Джо Байдэна па глабальным узаемадзеянні, экс-дарадца Міністэрства абароны ЗША па Расіі і Еўразіі Майкл Карпентэр. Якіх-небудзь фактаў, якія пацвярджаюць гэтыя сцвярджэнні, аўтары фільма не прывялі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: