У Слуцку ўшанавалі герояў Слуцкага збройнага чыну (фота)

У Слуцку 24 лістапада адбыліся шэсце і мітынг, прысвечаныя 98-годдзю Слуцкага збройнага чыну. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць тых, хто ў лістападзе і снежні 1920 года ўзброена паўстаў супраць бальшавіцкай улады.

Мітынг і шэсце былі дазволены слуцкімі ўладамі. Але нягледзячы на гэтую акалічнасць, мерапрыемства прайшло не на галоўнай вуліцы горада, а каля рэчкі і ў парку каля стадыёна.

Акцыю арганізавалі актывісты руху салідарнасці «Разам», руху «За Свабоду», партыі БНФ. Сярод удзельнікаў — жыхары Слуцку, Мінску, Салігорску, Старых Дарог.

На мітынгу прысутнічала шмат міліцыянтаў, але яны не заміналі правядзенню мерапрыемства. Шэсце і мітынг прайшлі пад воклічы "Жыве Беларусь!" пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

У другой палове дня ў Слуцкім Доме культуры распачаўся канцэрт "За Случчыну!", прысвечаны Дню Герояў. Падчас імпрэзы выступілі салігорскі гурт «Харачакра», мінская каманда ZANZIBAR, Андрэй Хадановіч і хэдлайнер Лявон Вольскі. На пачатак канцэрту ўжо сабралося пад двесці чалавек. Мерапрыемства прайшло без інцыдэнтаў. Толькі падчас канцэрту слуцкія міліцыянты папрасілі ўдзельнікаў гурту Zanzibar, якія заўсёды выступаюць у масках, зняць іх.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Партызан
  • 2018-11-25 01:16:13
Быў на канцэрце. Лявон - наша сапраўдная зорка! Але, панове, ну якія 400 чалавек? У залі было максімум 200, як напісала радыё Свабода. Калі мы будзем хлусіць самі сабе, што пра нас будуць думаць іншыя?
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: