«Хадзіў у прыбіральню, калі адбылася тузаніна». У Горадні на суткі асудзілі аператара Ціханоўскага

У Горадні асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства дзявятага фігуранта «справы Ціханоўскага» Арцёма Сакава. Пастанову вынес суд Ленінскага раёну 2 ліпеня, піша Радыё Свабода.
Арцём Сакаў

Арцём Сакаў

25-гадовага жыхара Гомля Арцёма Сакава затрымалі 31 траўня на найманай кватэры ў Горадні. Ён праходзіць па крымінальнай «справе Ціханоўскага», знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1. Гэтая адміністратыўная справа ня мае дачынення да крымінальнай справы, па апошняй суду яшчэ не было.

Справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Сведкамі выступілі амапаўцы Раман Мацкевіч і Сяргей Біліда. Абараняў Сакава адвакат Андрэй Шчапяткоў.

Паводле пратаколу, Сакаў 29 траўня на Савецкай плошчы ў Горадні нецэнзурна выражаўся, чапляўся да мінакоў, хапаў іх за адзенне.

Амапавец Раман Мацкевіч, які выступіў у якасці сведкі, паказаў, што 29 траўня на Савецкай плошчы ў Горадні яны затрымлівалі іншага чалавека. Па дарозе ўбачылі Сакава, які нецэнзурна лаяўся, цягаў людзей за адзенне, хапаў за рукі, спрабаваў прыцягнуць іх увагу, але затрымаць яго тады фізічна не было магчыма, бо яны вялі іншага чалавека. Ува што быў апрануты Сакаў, каго менавіта ён хапаў за адзенне, якімі менавіта словамі ён лаяўся, Мацкевіч ня мог сказаць.

Амапавец Сяргей Біліда даў аналагічныя паказанні. Ён паведаміў, што затрымліваў Сакава разам са сваім калегам Мацкевічам увечары 31 траўня на найманай кватэры ў Горадні.

Арцём Сакаў сваёй віны цалкам не прызнаў. Ён паведаміў, што на момант, калі пацярпелі два міліцыянты, ён быў у краме «Баторыя», хадзіў у прыбіральню.

Ён бачыў, як пяцёра амапаўцаў затрымлівалі Сяргея Ціханоўскага. У той момант Сакаў быў побач з Ціханоўскім. Сакаў мяркуе, што міліцыянтаў там было дастаткова, каб затрымаць і яго таксама. Аднак, па ягоных словах, яго нехта нават адштурхнуў, каб не перашкаджаў затрыманню.

Ён удакладніў у ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, што адбылося. Потым сеў у маршрутку і паехаў на найманую кватэру да сястры. Па словах Сакава, яго затрымалі каля 21:00 31 траўня на гэтай кватэры. Цэлую ноч яму не паказвалі дакументаў, якія тлумачылі б прычыну затрымання.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: