Хай будзе шмат падстаў для шчасця!

Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі (ч. 3 арт. 178 КК ). Яна прывяла ў артыкуле словы лекара пра адсутнасць у крыві Рамана алкаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў улад.
Кацярына Барысевіч

Кацярына Барысевіч

2 сакавіка суддзя Святлана Бандарэнка пакарала Кацярыну 6 месяцамі калоніі і штрафам у 2900 рублёў. Пракуратура горада Мінска падала пратэст на прысуд у дачыненні да Барысевіч «з-за мяккасці прызначанага пакарання». Апеляцыя прызначана на 20 красавіка.

А 2 красавіка Кацярына адзначыць за кратамі свой Дзень народзінаў. Калегі, сябры і родныя перадаюць свае віншаванні. Да ўсіх цёплых слоў далучаецца і рэдакцыя НЧ.

Дачка Кацярыны Барысевіч

Дачка Кацярыны Барысевіч

— Што пажадаць чалавеку, у якога ёсць так шмат: неверагодная сіла волі, уменне бачыць прыгожае сярод жудаснага, смеласць і сіла? Мы жадаем табе свабоды і магчымасці проста быць шчаслівай у мірнай краіне.
Мама Каці

Мама Каці

— Ты часта пішаш у лістах пра сонца, якое прабіваецца скрозь хмары падчас прагулак у турэмным дворыку, пра колеры з роднай вёскі, якія сняцца, і кнігі, якія дапамагаюць перанесціся з камеры ў іншы свет. Хай жа хутчэй свет з квітнеючымі садамі і любімай дачкой побач стане для цябе рэальнасцю. Хай будзе шмат падстаў для шчасця! Мы вельмі чакаем цябе, Каця, — і павыкупляем усё кветкі «Камароўкі»! Мы вельмі рады, што ты ў нас ёсць!

Родныя, сябры і вялікая рэдакцыя TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: