Хакей. Фінляндыя гатовая правесці беларускую частку ЧС-2021 у сябе

Паўсталі размовы пра магчымасць пераносу чэмпіянат свету па хакеі 2021 года. Гэты  чэмпіянат павінен прайсці ў Рызе і Мінску з 21 траўня па 6 чэрвеня. Фінляндыя заявіла, што гатовая прыняць у сябе беларускую частку ЧС-2021.


Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш заявіў пра намер пачаць перамовы з Міжнароднай федэрацыяй хакея аб правядзенні ЧС-2021 сумесна не з Беларуссю, а з іншай краінай, паведамляе www.pressball.by.

У сваю чаргу, міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў, што першачарговая задача — пачаць перамовы з Міжнароднай федэрацыяй хакея, і гэта будзе рабіць Міністэрства адукацыі і навукі. Ён дадаў, што калі сітуацыя захаваецца, Латвія падтрымае перанос чэмпіянату з Беларусі ў іншую краіну.

Пакуль, аднак, Міжнародная федэрацыя хакея не плануе пераносіць Чэмпіянат свету 2021 года ў якое-небудзь іншае месца і не хоча рабіць ніякіх палітычных заяваў. Калі Міжнародная федэрацыя хакея адмовіцца пераносіць турнір з Мінска, а сітуацыя ў Беларусі не зменіцца, Латвія можа адмовіцца ад правядзення сваёй часткі чэмпіянату. Пры гэтым за гэту адмову Латвіі давядзецца заплаціць штраф у памеры 930 тысяч еўра.

Між тым, Фінляндыя заявіла, што ў выпадку неабходнасці разгледзіць магчымасць прыняць у сябе чэмпіянат свету 2021 года. Пра гэта паведаміў прэзідэнт фінскай хакейнай асацыяцыі Хары Нумеля. "Вядома, мы будзем разглядаць магчымасць правядзення чэмпіянату свету, калі Міжнародная федэрацыя хакея прыйдзе да высновы, што варта шукаць новае месца правядзення чэмпіянату", — перадае словы Нумеля belarushockey.com.

Фінляндыя ўжо прымала два чэмпіянаты свету за апошняе дзесяцігоддзе і прыме чэмпіянат у 2022 годзе. Нумеля адзначае, што нават частка правядзення турніру патрабуе шмат рэсурсаў.

Паводле www.pressball.by

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: