Хакеры апублікавалі даныя 1,3 млн. карыстальнікаў Clubhouse

Следам за данымі карыстальнікаў Facebook і LinkedIn у вольным доступе аказалася база Clubhouse. На хакерскім форуме апублікаваная персанальная інфармацыя за 1,3 млн. карыстальнікаў сацсеткі, піша «Business Insider».
Даступнымі аказаліся ID карыстальнікаў, імёны і нікнэймы, а таксама іх акаўнты ў Twitter і Instagram, звязаныя з асноўным профілем. Акрамя таго, хакеры атрымалі доступ да інфармацыі пра колькасць падпісчыкаў, дату стварэння акаўнта і імя карыстальніка, які запрасіў. Даных крэдытных карт або якіх-небудзь юрыдычных дакументаў у доступе няма.

На думку экспертаў, выкладзеную ў Сеціва інфармацыю могуць выкарыстоўваць для ўзлому акаўнтаў, а таксама для нападаў на кампаніі праз інфармацыю пра супрацоўнікаў.

Тым не менш, Clubhouse пракаментавала сітуацыю ў сябе ў Twitter, паведаміўшы, што ўзлому сацсеткі не было.

«Згаданыя даныя — гэта ўся агульнадаступная інфармацыя профілю з нашага дадатку, да якой любы можа атрымаць доступ праз дадатак або наш інтэрфейс прыкладнога праграмавання», — сказана ў паведамленні кампаніі.

officelife.media

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: