Галадоўка ў Дзень маці

Марына Мацулевіч, сын якой асуджаны па артыкуле 328 напісала паведаміла на сваёй старонцы ў фейсбуку, што абвяшчае аднадзённую галадоўку ў Дзень маці. 
— Сёння, у Дзень Маці, я абвяшчаю аднадзённую галадоўку, — напісала Марына. — Я ведаю, што мой сын асуджаны незаконна. Што ўжо больш за год таму па законе нашай краіны, ён павінен быў быць вызвалены з-пад варты, але з-за таго, што следчы мае прадузятае стаўленне, няправільна аформіў дакументы, а тым, хто яго пакрывае начхаць на законы, гэтага пакуль не адбылося.
Сын бізнес-трэнеркі Марыны Мацулевіч быў асуджаны на 13 гадоў па 4 ч артыкула 328 КК. Па словах маці, справа была сфальсіфікаваная і яе сына мусілі вызваліць: паколькі сын выканаў патрабаванні, прадугледжаныя заўвагай да артыкула 328 КК, ён падлягаў вызваленню ад адказнасці.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: