Праект «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!»: фінальная дыскусія

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае ўсіх на фінальную дыскуссію па праекту "Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!"
Арганізатары прапануюць усім разам парэфлексаваць над тым, што атрымалася ў межах праекта і вырашыць, над чым можна яшчэ працаваць у будучым. Уваход вольны!
 
Са студзеня 2019 года Галерэя рэалізуе праект, накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў дыскрымінацыі. А менавіта сітуацый, калі людзі адчуваюць негатыўнае да іх стаўленне, прадузятасць, гвалт, несправядлівасць і пазбаўленне вызначаных правоў па прычыне іх прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай ці ўзроставай групы.
 
Праект складаўся з некалькіх фаз і ўключыў у сябе:

глабальнае даследаванне вуліцы Кастрычніцкая на прадмет дружалюбнасці і даступнасці;
таксама на аснове вынікаў даследавання была праведзена серыя трэнінгаў па розных пытаннях недыскрымінацыі для кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў вуліцы;
фінальнай кропкай праекту сталі арт-выказванні мастакоў і мастачак на дадзеную тэму.
 
Вольга Аполька, дырэктарка па стратэгічнаму развіццю Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”:
Мы будзем вельмі радыя ўбачыць як і ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц праекту, так і партнераў, іншых прадстаўнікоў НДА, бізнесу, мясцовых улад і ўсіх-усіх, каму не ўсё роўна. Бо мы, канешне ж, разумеем, што гэта толькі пачатак пачатку стварэння адкрытай супольнасці людзей, жадаючых мяняцца да лепшага!
 
Праект "Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!" ініцыяваны літоўскай арганізацыяй Kulturos Ambasada і ажыццяўляецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
 
Партнёры праекта: ГА "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам", РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Мінская ўрбаністычная Платформа, MAKEOUT.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: