Галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» забаранілі выезд за мяжу

Такое рашэнне прыняў следчы Аляксей Даўжонак, паведаміў сёння Ягор Марціновіч.

Фота Надзеі Бужан


Раней галоўрэд НН расказаў, што падчас трохдзённага затрымання з 23 да 26 верасня да яго прыходзіў аператыўнік МУС з пытаннем, ці не хацеў бы ён выехаць за мяжу як Ціханоўская?

Тое самае пытанне яму задаваў чалавек, з якім Марціновіча пасадзілі ў адну камеру ЦІП — які, па словах таго чалавека, меў 8 судзімасцей.

Сёння над Ягорам Марціновічам павінен адбыцца адміністрацыйны суд.

Раней ён быў прызнаны падазраваным па крымінальнай справе па паклёпе (арт. 188 КК). Пацярпелым па ёй праходзіць намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандар Барсукоў.

23 верасня дома ў Марціновіча прайшоў ператрус, рэдактара забралі на допыт у СК, пасля чаго затрымалі на трое сутак. Цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе.


nashaniva.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: