Гамяльчанцы Анастасіі Перавошчыкавай прысудзілі ўжо 105 сутак

Анастасіі Перавошчыкавай з Гомеля прызначана яшчэ 15 сутак арышту. Такім чынам, яна правядзе за кратамі 105 сутак і выйдзе на волю 9 траўня.

Фота: «Флагшток»

Пераслед дзяўчыны пачаўся ў канцы студзеня 2021 года. Па месцы жыхарства Перавошчыкавай і ў доме яе дзядулі былі праведзеныя вобшукі, у выніку якіх канфіскаваная ўся тэхніка.

Паводле слоў маці, гэта пачалося пасля таго, як дзяўчына распрацавала макет сцяга Навабеліцкага раёна Гомеля.



Анастасію абвінавачваюць ва ўдзеле не менш як у 10 мірных акцыях пратэсту. Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуўся да спецдакладчыкаў ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый Клемана Ньялетсосі Вуля і па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Ірэн Хан.

«Анастасія Перавошчыкава з 8 лютага знаходзіцца ў зняволенні за рэалізацыю сваіх правоў на мірны сход і выказванне меркавання», — адзначаецца ў паведамленні да спецыяльных працэдур ААН. Такога кшталту практыка прымянення норм КаАП, адзначаюць праваабаронцы, «з’яўляецца заганнай, мае палітычна матываваны характар, прымяняецца з мэтай аказання націску на Анастасію Перавошчыкаву».

www.racyja.com, belapan.by




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: