Гамяльчанін атрымаў год «хатняй хіміі» за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг

Да аднаго года абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу асуджаны жыхар Гомеля.

46-гадовага прадпрымальніка  Аляксея Палішчука абвінавацілі па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (Знявага дзяржаўных сімвалаў).

Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Суддзя — Сяргей Салоўскі.

Адным з кастрычніцкіх вечароў нехта сарваў з будынку ў цэнтры горада чырвона-зялёны сцяг і кінуў яго ў сметніцу. Аднак яго зафіксавалі камеры відэаназірання і неўзабаве асоба Палішчука была ўстаноўленая.

Сцяг на другі дзень быў знойдзены ў кантэйнеры для смецця на праспекце Леніна.

Судом былі ўлічаны прызнанне віны, а таксама пакрыццё матэрыяльнай шкоды.

Прысуд — адзін год абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Паводле «Вясны».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: