Гамяльчанін шаснаццаты дзень галадае ў ізалятары

У ізалятары часовага ўтрымання Буда-Кашалёва шаснаццаты дзень галадае жыхар Гомеля Ігар Краўчанка. Ён пратэстуе супраць несправядлівага арышту, піша Радыё Свабода.
Пра галадоўку паведамілі Свабодзе ягоныя сябры, якія днямі завозілі ў Буда-Кашалёва рэчавую перадачу — бялізну і кнігі. Таксама яны перадалі Ігару ваду, сок і гарбату. У Буда-Кашалёўскім РАУС наўпрост не адказваюць на пытанне, галадае арыштаваны ці не. Дзяжурны адказвае, што «ён мае права адмовіцца ад ежы».

25 студзеня суд Савецкага раёна Гомеля арыштаваў Ігара Краўчанку на 15 дзён. На суд з ахвотных ніхто не трапіў. У канцылярыі сказалі, што яго асудзілі паводле артыкула 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але якой, дзе і калі — не паведамілі.

Ігара Краўчанку затрымалі на выходных у Бабруйску, дзе ён быў у сваякоў. Тады ў Бабруйску адбыліся масавыя арышты і ператрусы.

Ён не выйшаў на волю пасля адбыцця 15-дзённага арышту. Сваякам стала вядома, што Ігару Краўчанку дадалі яшчэ 15 сутак, і прычына чарговага пакарання таксама невядомая.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: