Гамельчука Генадзя Падальніцкага гвалтоўна змясцілі ў псіхлякарню

З учорашняга дня актывіст не выходзіў на сувязь, родныя і сябры не ведалі, што з ім.

Ілюстрацыйнае фота

«Жонка шукае актывіста БНК, кіраўніка арганізацыі «Самаабарона» Генадзя Падальніцкага. Апошні яго бачыў Уладзімір Кацора на Палескай 52 (гомельскі штаб апазіцыі, асабліва АГП) а 18-й гадзіне, дзе ён ксеракапіраваў нейкія дакументы. Паводле словаў жонкі, збіраўся ў выканкам (думаю, што ў абласны). Ёсць падазрэнне, што затрыманы. Але могуць быць пытанні са здароўем. Тэлефон не адказвае», — пісаў учора ўвечары на сваёй старонцы ў Фэйсбуку гамяльчук Андрэй Пуканаў.

Сёння ён удакладніў, што Падальніцкі хадзіў у суд, дзе быў затрыманы і змешчаны ў псіхлякарню.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Кастусь
  • 2018-08-09 11:38:15
"самаабаронцы"? Гэта нашчадкi тых "самаабаронцау",якi верой и правдой служили нацистам у акупаванай Беларусi ?

Больш цікавага на «Новым Часе»: