Ганна Канапацкая ідзе ў прэзідэнты

Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заявіла пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Мэта ейнай кампаніі — мірнае рэфармаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання і эканомікі на карысць грамадзян Беларусі.
На прэс-канферэнцыі, якую Канапацкая сімвалічна сабрала ў «Прэзідэнт-гатэлі», экс-дэпутат заявіла, што сітуацыя апошніх месяцаў толькі абвастрыла даўно існуючыя праблемы ў грамадстве і прадэманстравала няздольнасць дзяржавы абараніць сваіх грамадзян, забяспечыць упэўненасць у заўтрашнім дні, даць сацыяльныя гарантыі і магчымасць атрымліваць своечасовую дапамогу, быць забяспечанымі своечасовай інфармацыяй.

— Як вынік такой палітыкі мы бачым цяпер поўны крызіс даверу да ўлады з боку беларусаў, асабліва ў рэгіёнах. Я не хачу быць назіральніцай за гэтымі дэструктыўнымі працэсамі, я хачу ўплываць на працэсы і рэфармаваць іх, — заявіла Канапацкая.

Экс-дэпутат адзначыла, што сёння важна ствараць рэальныя інструменты падтрымкі і развіцця мясцовага бізнесу, які можа стаць драйверам росту эканомікі і забеспячэння самазанятасці беларусаў, асабліва ў рэгіёнах.

— Я як жанчына-палітык не падзяляю каштоўнасць мужчынскіх цацак, якія дэманструюць сілу і ўладу, якія прыйшлі да нас з савецкага мінулага. Для мяне важныя чалавечнасць, добрасуседства, палітычны нейтралітэт, свабода. Я не абяцаю, а раблю і нясу адказнасць за вынік, — адзначыла Канапацкая.

Канкрэтны фармат кампаніі дэпутат будзе вызначаць і карэктаваць у залежнасці ад сітуацыі ў краіне ўвогуле і ад выніку разгляду яе чарговага звароту аб неканстытуцыйнасці прызначэння прэзыдэнцкіх выбараў сёмым i, як лічыць Канопацкая, нелегітымным складам Палаты прадстаўнікоў.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: