Ганна Красуліна з АГП павінна з'ехаць з Беларусі да паўночы

Прэс-сакратарцы АГП Ганне Красулінай адмовілі ў задавальненні скаргі, яна мусіць з’ехаць з Беларусі да паўночы. Аднак яна збіраецца з’вярнуцца ў суд і пакуль не мае намеру добраахвотна з’язджаць, паведамляе «Радыё Свабода».

Прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна. Менск, 19 красавіка 2017 году

Прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна. Менск, 19 красавіка 2017 году

Ва Упраўленні ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкаму разгледзелі скаргу прэс-сакратаркі АГП Ганны Красулінай. Рашэнне аб яе высылцы пакінулі ў сіле, цяпер Красуліна мусіць пакінуць Беларусь да паўночы. Пра гэта прэс-сакратарка АГП сказала "Свабодзе".

«Скарга разгледжана і пакінутая без ухвалення. Маўляў, рашэнне наконт мяне прынятае законна. Я ўдакладніла, ці маю я тэрмін, каб падаць у суд. Мне адказалі, што сёння да 00:00 канчаецца мая магчымасць добраахвотна выехаць зь Беларусі».

Цяпер Ганна Красуліна рыхтуе скаргу ў суд Маскоўскага раёна Мінску, каб сёння падаць яе ў суд. Па законе, калі скарга будзе накіравана сёння, то на час абскарджання Красуліна можа застацца ў краіне.

«Добраахвотна пакуль з’язджаць не збіраюся», — удакладніла Красуліна.

13 лістапада міграцыйная служба МУС паведаміла, што Ганну Красуліну высылаюць з Беларусі ў «інтарэсах грамадскага парадку».

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!