Ганна Севярынец: Грамадства недалёка адышло ад 1937-га года, мы балансуем на мяжы

«Для мяне гэта важнае мерапрыемства як для даследчыка 1930-х і як для чалавека, які цяпер назірае гісторыю, якую раней спасцігаў праз архівы», — сказала Ганна Севярынец у каментары НЧ падчас у Курапатах Ланцугу пакаяння.

Ганна Севярынец сказала:

— У комплексе — не толькі пакуты, катаванні, тое, што адбываецца ў турмах, але і тое, што адбываецца ў грамадстве.

Грамадства недалёка адышло ад 1937-га года, мы балансуем на мяжы. У нас сёння ёсць столькі файных, мужных людзей, якія нас вырываюць з гэтага. Але мы чуем таксама: "АМАП, бі іх", "Правільна робяць!". Гэта ўсё — адтуль.

І для мяне гэты ланцуг — як кантрольная работа: наколькі сёння грамадства гэта разумее. Калі мы зразумеем сувязь Курапатаў і Акрэсціна, калі кожны ў сваіх думках стане ў ланцуг ад Курапатаў да Акрэсціна, толькі тады мы пачнём шлях наперад. Пакуль мы стаць не зможам — мы будзем круціцца ў коле.

Для мяне — гэта тэст, я хачу паглядзець, як мы станем, тады я буду разумець, што рабіць далей.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: