Ганна Севярынец: Не ісці на кампрамісы з уласным сумленнем

Педагог, літаратуразнаўца, даследчыца Ганна Севярынец у фэйсбуку сфармулявала для сябе план далейшых дзеянняў. Рэдакцыя «Новага Часу» мяркуе, што яго варта ўзяць на ўзбраенне ўсім беларусам.

Ганна Севярынец

«Якім я бачу план далейшых дзеянняў для сябе?» — задаецца пытаннем Ганна Севярынец.

І тут жа дае адказ — літаральна па пунктах. Ніжэй прывозім гэтыя пункты.

1. Не спыняцца ў вулічным ціску на ўладу. Як толькі ёсць магчымасць — далучацца да вулічнага супраціву.

2. Праводзіць выразную лінію грамадзянскага непадпарадкавання. Не ісці на кампрамісы з уласным сумленнем. Звальняюць майго кіраўніка альбо калегу за палітычныя погляды? Супраціўляцца, біцца за кожнага. Просяць прафінансаваць дзяржаўную газету, праграму, орган? Не фінансаваць. Дабіваюцца ад дзіцёнка ўступлення ў дзяржаўныя аб'яднанні? Не дазваляць. Прымушаюць зрабіць нешта супраць сумлення? Не рабіць.

3. Нагадваць, нагадваць і нагадваць людзям, асабліва тым, хто спрабуе закрыцца ад гэтай тэмы, пра катаванні і гвалт на Акрэсціна.

4. Не даваць мясцовым уладам узяць над намі верх. Гэтая піраміда мусіць быць разгойданая знізу. Патрабаваць ад кіраўнікоў усіх узроўняў адказных перад народам паводзінаў і выканання любых нашых патрабаванняў, ад жыллёвых і камунальных да агульных, што тычацца правоў і свабод чалавека.

5. Спакойна і метадычна тлумачыць тым, хто не разумее абстаноўкі, за што мы цяпер змагаемся: за вяртанне нашай краіны ў прастору, дзе дзейнічае агульны для ўсіх закон, дзе людзей не лічаць за быдла, дзе ўлада не гвалтуе людзей, а ўсяго толькі выконвае менеджарскія функцыі за нашыя падаткі.

6. Рыхтавацца да няпростай зімы, каб мы былі здольныя ахвяраваць асабістым дабрабытам дзеля сваіх мэтаў. Умацоўваць антыкрызісную «заначку» ў валюце. Арганізаваць для сям'і харчовую бяспеку. Закатаць агуркоў і памідораў, урэшце рэшт.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: