Ганна Севярынец пра пратэст: Як ён садзьмецца, калі ён абумоўлены развіццём чалавецтва?

Ганна Севярынец — педагог, даследчыца літаратуры, пісьменніца — стала новым героем інтэрв'ю Мікіты Мелказёрава на канале «Жыццё-маліна». У размове Ганна падзялілася сваім бачаннем будучыні беларускага пратэсту.


«Гэты пратэст такога кшталту, што не можа садзьмуцца, ён убудаваны ў гэтае грамадства, у гістарычную сітуацыю, у сусветныя інтэлектуальныя трэнды, экзістэнцыйна. Я на гэты пратэст не магу глядзець інакш, як на тое, што, напрыклад, рака цячэ, — ён абсалютна натуральны. І тое, як ён праходзіць, і тое, што ён не мог не здарыцца.

Мала таго, што ён уключаны ў 30-гадовы цыкл, пра які толькі лянівы не напісаў: з 1795 года на Беларусі кожныя 30 год (плюс-мінус год) нешта такога кшталту адбываецца. Ён так зарыфмаваны з усім, нават з зоаабаронным рухам: ён зрабіў вельмі шмат для таго, каб гэты пратэст быў, і быў менавіта такім.

Усе гэтыя модныя сучасныя дыскурсы пра victim blaming, пра аб'юз, пра харасмент — гэта ўсё абсалютна дакладна рыхтавала цяперашні працэс, бо ў нас жа працэс не зусім палітычны, гэта проста трыгерам стала, — у нас мяняецца фармацыя светаўспрымання, манера існаваць у прасторы. Гэта глабальны зрух, як ён садзьмецца, калі ён абумоўлены развіццём чалавецтва?

Я адназначна веру ў перамогу. Зразумела, я бываю, як і ўсе, на арэлях, асабліва вечарам, калі стомішся, акажашся ў поўным адчаі, але не таму, што не будзе перамогі, а таму, па-першае, што людзі пакутуюць, і таму, па-другое, што вылазіць столькі гадасці ў людзях. Ты разумееш, што яна ёсць у людзях і была, але назіраць яе фізічна вельмі цяжка. Як Зміцер Дашкевіч кажа мне: «Уяві сабе, якая цяпер адбываецца мыйка!»

Чалавек жа такая істота, ён можа пражыць 80 год — і ніхто не будзе ведаць, што ў ім сядзіць гадзіна. І ён сам пра сябе гэтага не будзе ведаць. А тут раз — і яно вылезе абсалютна ў дзікім выглядзе. І яно цяпер з усіх вылазіць: і гадзіны, і героі — усё найлепшае і найгоршае. І перажыць гэта вельмі цяжка. А так перамога абавязкова будзе, абавязкова».

nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: