Ганна Сола: мая пазіцыя не палітычная, а агульначалавечая. За мір, выкананне законаў, супраць гвалту

Беларуская біятланістка Ганна Сола ўпершыню патлумачыла, чаму не падпісала ліст праўладных спартсменаў, а таксама распавяла, якая хваля падтрымкі накрыла яе пасля гэтага рашэння.
Фота з сацсетак Ганны Сола

Фота з сацсетак Ганны Сола

— Мне ёсць за што сказаць дзякуй краіне, але ў першую чаргу хацелася б, каб спорт заставаўся па-за палітыкай, — цытуе Ганну Сола TUT.BY. — Цяжка канцэнтравацца на спартыўных выніках, калі чытаеш сумныя навіны з Беларусі. Таму мая пазіцыя нават не палітычная, а агульначалавечая: за мір, выкананне законаў і вырашэнне любых пытанняў без прымянення гвалту.

— Колькі табе прыйшло паведамленняў са словамі падтрымкі ад беларусаў?

— Вельмі шмат. Я да гэтага часу не адказала на ўсе. Асноўны паток прыходзіў перад чэмпіянатам свету. На носе быў галоўны старт сезону, таму проста фізічна не паспявала адпісваць. Адказала знаёмым у WhatsApp і Viber, у Instagram паспела разабраць малую частку, а ВК да гэтага часу нават не адкрывала.

Плюс было шмат званкоў ад сваякоў: «Анька, малайчына, многія людзі перадаюць табе прывітанні». Толькі каментароў у Instagram было каля трох тысяч, а што рабілася ў дырэкце — нават не магу ўявіць.

— Гэта надавала сіл?

— Безумоўна. Мне было вельмі цяжка маральна, але дзякуючы такой падтрымцы адчувала, што ў цяжкую хвіліну я не адна.

Нейкі хлопец нават стварыў маю фан-старонку ў Інстаграме. Ён выкладвае там фота, сторыс, відзюшкі з маім удзелам. Я іх часта рэпошчу, а нядаўна напісала, пацікавілася, хто вядзе старонку. Аказалася, хлопчык гадоў 14. Ну вельмі прыемна!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: