Ганну Смілевіч аштрафавалі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы

Кіраўніка «Моладзі БНФ» Ганну Смілевіч аштрафавалі на 15 базавых велічынь (367,5 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы 21 лютага 2018 года.


Ганна Смілевіч і Дзяніс Мандзік з МБНФ дапамагаюць ініцыятыве Змітра Дашкевіча

Суд палічыў, што  Ганна Смілевіч парушыла закон аб масавых мерапрыемствах.

«Самае цікавае, што на суд яе не запрашалі, проста даслалі да хаты пастанову з суду», паведамляецца ў суполцы «Моладзі БНФ» у Фэйсбуку.

Нагадаем, напрыканцы лютага Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі.

Шэраг удзельнікаў акцыі пасля былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах).

У зборы подпісаў у тым ліку ўдзельнічала Ганна Смілевіч – на яе таксама быў складзены пратакол.

belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: