Гарадскія ўлады ў Гомелі пастанавілі аднавіць фасад помніка архітэктуры, які знішчылі раённыя ўлады

Як паведамляе краязнаўчы паблік «Пошукі старога Гомеля», гарадскія ўлады вырашылі аднавіць гістарычны будынак на вуліцы Баўмана ў абласным цэнтры.
Будынак 19 стагоддзя мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аднак яго ўцяплілі без захавання архітэктурнага дэкору. Пасля звароту краязнаўцаў гарвыканкам накіраваў прадпісанне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, якія прывялі да пагаршэння ўспрымання помніка архітэктуры.

Сітуацыю вакол збудавання апісалі ўладальнікі суполкі «Пошукі старога Гомеля»:

«Да гэтага (яшчэ ў 2011 годзе) будынак быў па-зверску знявечаны камунальнікамі з мясцовага ЖЭУ, якія падпарадкоўваюцца Цэнтральнаму КЖРЭУПу. Яны збілі ўвесь дэкор і зрабілі тэрмашубу з пенапласта. Праблема для іх заключаецца ў тым, што на той момант будынак ужо атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Мы з цяжкасццю ўяўляем, як будуць выкручвацца спяцы-камунальнікі. Што яны абяруць: мастацкі роспіс ці налепку полісціролавых дэталек паверх? Цяжка ўявіць, што камунальнікі здзяруць пластык і адновяць паяскі ды аздабленне вокнаў».  






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: