Гарады Беларусі выходзяць на нядзельныя маршы (фота, відэа)

З пачатку масавых пратэстаў у Беларусі мінула чытыры месяцы.
Нягледзячы на марознае надвор'е, у розных беларускіх гарадах і мястэчках людзі выходзяць на акцыі пратэсту.

Дзяржынск


 У Смалявічах павязалі адзінаццацікласнікаў, якія вярталіся з рэпетыцыі вальсу

"Сёння ў Смалявічах супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы ўвесь адзінаццаты клас нашай гімназіі, які гуртам вяртаўся цэнтральнай вуліцай з рэпетыцыі выпускнога вальсу. Хлопчыкаў пасадзілі за краты, дзяўчат на лаўкі, пераганялі з буса ў бус, прывезлі ў РАУС, камандавалі стаць тварам да сцяны. Дзякуй богу, жанчына ў РАУС моцна здзівілася і спытала: "Нашто вы сюды дзяцей прывезлі?" І іх выпусцілі.

Адзін хлопчык сказаў: "А гэты бус я ведаю, ім выканкам яго выдзеліў, мы ў гэтым бусе на канцэрт з аркестрам два разы ездзілі". Наш смалявіцкі дзіцячы аркестр — лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў", — распавяла Ганна Севярынец.

У Гродне пачаліся адзінкавыя затрыманні ў цэнтры – каля ўнівермагу «Нёман».
Затрымалі прынамсі двух хлопцаў. Перад гэтым людзі ішлі па Савецкай вуліцы, пляскалі ў ладкі, гукалі «Жыве Беларусь». Відавочцы паведамляюць таксама пра затрыманні ў мікрараёне Дзевятоўка.


У Пінску некалькі дзясяткаў чалавек традыцыйна гулялі па пешаходнай вуліцы.
Некалькі міліцыянтаў назіралі за імі, але абышлося без затрыманняў.

У Наваполацку гулялі каля сотні чалавек, затрымалі двух чалавек, якіх пазней адпусцілі.

Магілёў. Некалькі дзясяткаў гараджан выйшлі на традыцыйную прагулку на пешаходную вуліцу Ленінскую

Міліцэйскі патруль надае асаблівую ўвагу людзям, апранутым у «палітычную адзежу» — з белымі і чырвонымі колерамі. За імі міліцыянты ходзяць сьледам. Над вуліцай лятае дрон.

Сілавікоў у цэнтры гораду няшмат. Ля кінатэатру «Радзіма» другую нядзелю запар яны не паркуюць аўтазак. Амапаўцы сядзяць у мікрааўтобусах, схаваных у прылеглых да пешаходніцы завулках і дварах





У Віцебску сёння не аб'яўлялі марш, аднак міліцыя ўжо патрулюе горад. Стаянка перад гандлёвым цэнтрам Трыа ўжо занятая праваахоўнікамі, аналагічная сітуацыя назіраецца і каля Марка Сіці.

Гомель. Маршу няма, затое пачаліся затрыманьні. Вуліцу Савецкую звыкла патрулюе АМАП на «бусах»

Каля скверу Грамыкі спыніўся белы «бус», у які амапаўцы зацягнулі траіх чалавек — дзвюх дзяўчын і аднаго хлапца. Іх павезлі ў Цэнтральны РАУС. Адна затрыманая дзяўчына была ў белай куртцы з чырвоным шалікам

Цяпер на плошчы Леніна ў Бабруйску сабраліся каля дзесяці чалавек і прайшлі на плошчу Перамогі да памятніку ахвярам палітычных рэпресій. Гэта месца цяпер стала мемарыялам Бандарэнка. Людзей суправаджаюць міліцыянты ня машыне.

Брэст


Прылукі


Гродна


Наваградак

Заслаўе

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: