Гарадзенцы дамагліся пераносу бюста Чапаева ў музей

Пра гэта паведаміў у сваім акаунце ў фэйсбуку гарадзенскі блогер Яўген Аснарэўскі.
«Неверагодна, але факт, сябры! Гродзенскі гарвыканкам адказаў на нашу з Rasl Kulevich петыцыю аб пераносе бюста тав. Чапаева з вуліцы ў музей... станоўча. Такім чынам, Васілi Іванавіч не павінен вярнуцца на свой гродзенскі п'едэстал, а павінен заняць месца ў музеi... I месца ў анекдотах у яго таксама ніхто не адымае. Гэта вікторыя, сябры (не дзяўчына, вядома ж, а перамога). Аснарэўскi і Кулевіч перамаглі Чапаева! Yes we can!:)» — напісаў блогер.
Пасля таго, як бюст быў зняты з п'едэстала на рэканструкцыю, жыхары абмяркоўвалі іншыя магчымыя варыянты бюстаў, якія б у большай ступені адпавядалі гісторыі горада. Варыянт усталявання помніка беларускаму паэту Міхасю Васільку, чыё імя і носіць вуліца, актывісты прапанавалі гарвыканкаму ў якасці альтэрнатывы. Аднак, як вынікае з адказу гарвыканкама, усталяванне такога помніка не плануецца.

Паводле facebook.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: