Гарадзенская «Крыга» трансфармавалася ў «Цэнтр гарадскога жыцця»

У Гродна, пасля працяглага рамонту, зноў адкрылася пляцоўка для беларускіх імпрэзаў у вядомай арт-галерэі «Крыга». Новая назва яе: «Цэнтр гарадскога жыцця». 

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org


Функцыянальнае выкарыстанне пляцоўкі будзе пашырана, але пры захаванні ранейшых форм працы. Кажа Павел Мажэйка, дырэктар «Цэнтру гарадскога жыцця»:

— Як ведаюць гродзенцы, гэта месца, дзе знаходзіцца галерэя «Крыга». Месца знакамітае. Месца намоленае. У такім сэнсе, што людзі прыходзяць сюды і ведаюць, што тут заўсёды ёсць нейкая інтэлектуальная еднасць. І мы вырашылі пашырыць дзейнасць у гэтым памяшканні. Не толькі прэзентацыямі мастацтва — гарадзенскага, беларускага, але таксама, каб Цэнтр стаў месцам для дыскусій, месцам для сустрэч, месцам для абмеркаванняў праблемаў нашага горада, праблемаў Беларусі.  

Першымі мерапрыемствамі «Цэнтра гарадскога жыцця» сталі сустрэчы «Тыдня Беларускага мыслення». З гродзенцамі сустрэнуцца вядомыя краязнаўцы, даследчыкі, навукоўцы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: