Гарадзенскія экаактывісты супраць запуску 300 ліхтарыкаў на Дзень закаханых

Падчас свята ўсіх закаханых, які будзе арганізаваны 14 лютага ў ГТФ «Прывал», плануецца сярод іншага запуск 300 кітайскіх ліхтарыкаў. Гродзенскі Зелёный дазор заклікае звярнуцца ў МНС і гродзенскі гарвыканкам з патрабаваннем адмяніць запуск.

«Сотні падпаленых ліхтарыкаў могуць выклікаць распаўсюджванне агню, а таксама забрудзіць навакольнае асяроддзе», — тлумачаць экаактывісты. Раней у Гродна кіраўніцтва ўжо адмяняла падобную акцыю.

Актывісты прапануюць усім неабыякавым звярнуцца да старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя з просьбай адмяніць запуск ліхтарыкаў. Для гэтага можна перайсці па спасылцы ў аддзел зваротаў гарвыканкама, выбраўшы раздзел «Ахова прыроды».

Таксама з аналагічнай просьбай можна звярнуцца ў Гродзенскае УМНС праз электронную форму зваротаў.


Запуск кітайскіх ліхтарыкаў забаронены ў многіх краінах свету. Вядомы выпадкі, калі ад падпаленых ліхтарыкаў загараліся дрэвы, машыны з мэбляй і нават выгаралі балконы. Часцей за ўсё каркас такіх ліхтарыкаў зроблены з дроту, у які, як у пастку, трапляюць невялікія жывёлы. Яны гінуць ад голаду ці немагчымасці перасоўвацца. Згарэлыя часціцы дроту, трапляюць у корм да вялікіх рагатых жывёл і літаральна разрываюць ім вантробы. Гэта тычыцца як хатніх, так і дзікіх жывёл. Таксама кітайскія ліхтарыкі не згараюць цалкам, а проста падаюць на зямлю, дзе становяцца смеццем.

Паводле grodno.greenbelarus.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: