Гарадзенскія святары сталі фіналістамі відэа-конкурса

Каманда дыякана Пакроўскага собора Дзмітрыя Паўлюкевіча 26 лiпеня даведалася, што стала фіналістам відэа-конкурса па чытанні беларускай паэзіі. Неўзабаве святары атрымаюць узнагароды.
 

Нагадаем, яшчэ ў сакавіку да Дня роднай мовы партал TUT.BY абвясціў конкурс, у якім трэба было прачытаць верш на беларускай мове, за што пераможцу абяцалі 30 кніг беларускай класікі ад выдавецтва «Папуры».

Гарадзенскія святары вырашылі, што будзе выдатна мець кнігі ў парафіяльнай бібліятэцы, каб праваслаўныя вернікі маглі іх чытаць. Яны зрабілі сваё відэа і ў заяўцы паабяцалі ў выпадку перамогі перадаць прыз бібліятэцы кафедральнага сабора.  

У лютым, убачыўшы конкурснае відэа, кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў вырашыла падарыць літаратуру для бібліятэкі Пакроўскага сабора па-за конкурсам.  

У ліпені, нягледзячы на ўсе сарваныя тэрміны, Беларускі партал TUT.BY і выдавецтва «Папуры» перагледзелі ўсе відэаролікі, дасланыя на конкурс, і сярод 150 удзельнікаў вызначылі пяцёрку пераможцаў. Гарадзенскія святары таксама апынуліся ў ліку фіналістаў.  

Пераможцы збяруцца разам і атрымаюць ўзнагароды у Галерэі TUT.BY у пятніцу, 29 лiпеня.  

Выдавецтва «Папуры» — партнёр сумеснага праекта з TUT.BY пра беларускую лiтаратуру. За 20 год працы выдавецтва выпусцiла у свет больш за дзве тысячы кнiг рознай тэматыкi. За час свайго iснавання «Папуры» можа ганарыцца супрацоȳнiцтвам з такiмi знакамiтымi выдавецкiмi дамамi, як Simon & Schuster, Harper Collins, Penguin Books, Random House, Rodale, Hay House i iншымi.  

Мiсiя «Папуры» — выдаваць карысныя для людзей кнiгi, якiя дапамагаюць вучыцца, удасканальвацца, развiвацца, быць паспяховымi, здаровымi, шчаслiвымi.


Паводле t-styl.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: