Харватыя аднаўляе выдачу турыстычных віз

Візавыя цэнтры Харватыі ў Беларусі пачалі прымаць дакументы на турыстычныя візы для грамадзян нашай краіны.


Для атрымання візы трэба мець пацвярджэнне аплаты пражывання. Яно ж спатрэбіцца для ўезду, піша REFORM.by.

Акрамя таго, для ўезду трэба будзе мець ПЦР-тэст на COVID-19 (не старэйшы за 48 гадзін на момант перасячэння мяжы), альбо адмоўны вынік экспрэс-тэсту на антыцелы такой жа даўнасці.

Пры знаходжанні ў Харватыі больш за 10 дзён давядзецца прайсці тэст на антыцелы на дзясяты дзень знаходжання.

Таксама можна падаць сертыфікат аб вакцынацыі на англійскай мове. Харватыя прызнае ў тым ліку вакцыны, якія прымяняюцца ў Беларусі. Пры гэтым з моманту атрымання другой дозы павінна прайсці не менш за 14 дзён.

Падыдзе і даведка аб перанесеным захворванні з пацвярджэннем адмоўнага тэсту.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: