Гарвыканкам не дазволіў правядзенне Сходу грамадзян у Гародні

Гарадзенскі выканаўчы камітэт адмовіў дэмакратычным актывістам  Анатолю Мышкевічу, Сяргею Верамеенку і Вадзіму Саранчукову ў правядзенні масавага мерапрыемства 26 красавіка ў выглядзе сходу грамадзян.

У сваёй адмове гарадзенскія ўлады спасылаюцца на Закон “Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь” ад 30 снежня 1997 года ў якім гаворыцца: “асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства, на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое парушэнне не могуць выступаць арганізатарамі масавага мерапрыемства”. На падставе гэтага, "Гарадзенскі выканаўчы камітэт не можа даць згоду на правядзенне ў горадзе Гродна 26 красавіка заяўленага мерапрыемства", — гаварыцца у афіцыйным дакуманце.

Каментуючы дадзеную сітуацыю, актывіст Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (Грамада) Анатоль Мышкевіч адзначыў:

“Нас баяцца. І таму ўлады нам адмаўляюць у канстытуцыйным праве на мірныя сходы і выказванне сваёй пазіцыі. Яны увесь час шукаюць нейкіх зачэпак, каб не дазволіць любую грамадскую актыўнасць. Такім чынам,  мы бачым як выглядае “дыялог” гарадзенскіх уладаў з прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацый. Улады сваімі дзеяннямі ставяць любую грамадскую ініцыятыву па за законам, а актывістаў аўтаматычна запісваюць у парушальнікі дзеючага заканадаўства".

Нагадаем, 10 красавіка актывісты Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі (Сяргей Верамеенка),  Гарадзенскай партыі Беларускага Народнага Фронта (Вадзім Саранчукоў) і Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (Грамада) Анатоль Мышкевіч падалі заяўкі на правядзенне Схода грамадзян дзеля абмеркавання сацыяльна-эканамічных праблем і знешніх пагроз у нашай краіне. У заяўцы былі пазначаны месцы вызначаныя гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў: лесапарк Румлёва, Каложскі парк і актавая зала гарвыканкаму.

harodniaspring.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: