Гарыць Столінскі палігон. Зафіксаваныя выбухі боепрыпасаў

Палігон ўжо гарэў некалькі дзён у чэрвені.



Плошча пажару на тэрыторыі былога Столінскага ваеннага палігона ў Брэсцкай вобласці складае каля 200 га. Патушыць пажар спрабуюць больш за 50 чалавек з дапамогай 16 адзінак тэхнікі.

Змагацца з агнём перашкаджае адсутнасць пад'язных шляхоў, а таксама наяўнасць на палігоне не разарваўшыхся боепрыпасаў. Толькі за вечар 8 ліпеня адбылося 12 выбухаў, ад якіх ніхто не пацярпеў.

Буйны ачаг узгарання зафіксаваны ў Столінскім раёне і на тэрыторыі Палескага лясгаса недалёка ад вёскі Альманы. Яго ліквідацыя ў забалочанай мясцовасці таксама абцяжарваецца з-за адсутнасці зручных пад'язных шляхоў, паведамляе БелТА.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: