Гендырэктар «Нафтана» загадаў звальняць рабочых за заклікі да страйку

Чытачы прыслалі «Свабодзе» копію загада генеральнага дырэктара наваполацкага «Нафтана» Андрэя Сойкі. У ім вызначаныя новыя падставы для адхілення ад працы, у тым ліку заклікі да страйку (спынення выканання працоўных абавязкаў). Загад грунтуецца на новым законе аб пытаннях працоўных адносін, ухваленым у маі 2021 года Нацыянальным сходам.

Генеральны дырэктар Андрэй Сойка выпусціў загад, які дазваляе звальняць работнікаў за заклікі да спынення працы «без важкіх прычын». Падставай для гэтага можа быць паведамленне іншага рабочага.

Летам 2020 года на «Нафтане» прайшлі пратэсты, некаторыя рабочыя абвясцілі страйк з патрабаваннем сумленных выбараў і спынення гвалту. Частка з іх працягвае страйк дагэтуль, да яго далучаюцца іншыя рабочыя. У прыватнасці, 12 ліпеня аператар устаноўкі тэрмакрэкінгу ААТ «Нафтан» Дзмітрый Бурачонак далучыўся да агульнанацыянальнага страйку. Ён працуе на прадпрыемстве 8 гадоў.

«У сувязі з перадузятым стаўленнем, неправамернымі дзеяннямі і пагрозамі на мой адрас з боку кіраўніцтва я далучаюся да агульнанацыянальнага страйку! Я хачу жыць у праўнай і свабоднай Новай Беларусі!» — заявіў ён.

Права на страйк гарантаванае Канстытуцыяй Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: