Генпракуратура гатова ўзяцца за бізнес, які ўдзельнічае ў «антыграмадскай дзейнасці»

Намеснік генпракурора Сяргей Хмарук паабяцаў жорстка караць бізнес за любы замах на бяспеку дзяржавы. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час адзінага дня прыёму прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання па пытаннях прымянення заканадаўства пры вядзенні бізнесу.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

"У нашай дзяржаве многае робіцца для таго каб мінімізаваць праблемы бізнесу, ствараць нармальныя ўмовы вядзення бізнесу, устараняць залішняе адміністраванне. Але з іншага боку мы сутыкаемся з новымі выклікамі... любы ўдзел у антыграмадскай дзейнасці прадстаўнікамі бізнесу, фінансаванне такой дзейнасці, а таксама замах на грамадскую і дзяржаўную бяспеку будзе спыняцца самым жорсткім чынам з ужываннем строгіх мер адказнасці", — прыводзіць словы Хмарука прэс-служба Генпракуратуры, піша reform.by.

Раней у падобным ключы неаднаразова выказваўся Аляксандр Лукашэнка. Ён папярэджваў бізнесменаў ад паходу ў палітыку. "Калі ты дзесьці там замазаўся, і ідзеш у палітыку, яшчэ і рвешся да ўлады, цябе высвяцяць, распрануць да майткоў і пакажуць, хто ты ёсць", — казаў ён.

Сяргей Хмарук таксама выказаў зацікаўленасць у тым, каб бізнес служыў дзяржаве.



"Мы зацікаўлены, каб праблем, звязаных з здзяйсненнем супрацьпраўных дзеянняў у бізнес-асяроддзі, было менш. Мы зацікаўлены ў тым, каб бізнес працаваў спакойна, плаціў падаткі і служыў нашай дзяржаве", — сказаў ён.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: