Генпракуратура: Работа па пазбаўленні бацькоўскіх правоў Веранікі Цапкала не праводзіцца

Работу па пазбаўленні Веранікі Цапкала бацькоўскіх правоў супрацоўнікі пракуратуры не праводзяць з прычыны адсутнасці прычын і падстаў, гаворыцца ў telegram-канале Генеральнай пракуратуры.

Фота з Facebook Цапкала

Сёння Вераніка Цапкала паведаміла пра тое, што яе збіраліся пазбавіць бацькоўскіх правоў. Таму Валерый Цапкала быў вымушаны з дзецьмі з’ехаць у Расію.

Вераніка Цапкала адзначыла, сярод іншага: “Два дні таму пракуратура прыйшла ў школу, дзе вучацца мае дзеці, і прасіла настаўнікаў напісаць заявы. Як я разумею, яны запусцілі працэс па пазбаўленні мяне бацькоўскіх правоў”.

Гэтыя звесткі з’яўляюцца недакладнымі, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры. І дадалі, што прадстаўнікі пракуратуры школу, дзе вучацца дзеці мужа і жонкі Цапкала, не наведвалі і ніякіх дзеянняў, накіраваных на пазбаўленне Валерыя або Веранікі Цапкала бацькоўскіх правоў, органы пракуратуры не рабілі з прычыны адсутнасці прычын і падстаў.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: