Генпракуратура распачала чарговую крымінальную справу за здзек над сцягам

Падобна на тое, што ў дачыненні да опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук.


Крымінальную справу за здзек над дзяржаўным сцягам распачала Генпракуратура Беларусі. Хутчэй за ўсё, падазраваная — вядомая оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, піша TUT.BY.

Па матэрыялах справы, грамадзянка Л. 1990 года нараджэння "дзейнічаючы ў групе асоб, не пазней за 15 чэрвеня 2021 года з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі вырабіла відэазапіс са сцэнамі абразлівых і блюзнерскіх дзеянняў у дачыненні да дзяржаўнай сімволікі: Л. і неўстаноўленая асоба кінулі сцяг на зямлю, а затым змясцілі яго ў кантэйнер для смецця", паведамляе прэс-служба ведамства.

Затым відэазапіс размясцілі на відэа-хостынгу YouTube. Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя па артыкуле 370 КК (здзек над дзяржаўнымі сімваламі). Санкцыя прадугледжвае грамадскія або папраўчыя работы, штраф, арышт або да аднаго года абмежавання волі.

У прэс-рэлізе пракуратуры імя і прозвішча падазраванай не паказваюцца, але ініцыялы і дата нараджэння супадаюць з данымі вядомай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук. 10 чэрвеня на яе канале ў YouTube было апублікаванае відэа, сюжэт якога супадае з тым, які апісала ў сваім прэс-рэлізе Генпракуратура.

Маргарыта Ляўчук цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі. Яна патлумачыла TUT.BY, што аб узбуджанай у дачыненні да яе крымінальнай справе яна не ведае.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: