Генпракуратура: Рашэнне ЦВК спыніць асабісты прыём скаргаў абумоўлена неабходнасцю выканання санітарных нормаў

Генеральная пракуратура Беларусі адказала на скаргі на дзеянні Цэнтрвыбаркама, які адмяніў асабістую падачу зваротаў з нагоды нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
prokuratura.gov.by

prokuratura.gov.by

Як гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным сёння на сайце Генпракуратуры, у заканадаўстве прадугледжана права грамадзян на зварот у дзяржаўныя органы, арганізацыі ў розных формах. Нароўні з вуснымі і пададзенымі на асабістым прыёме зваротамі Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» вызначаны парадак падачы заяўнікамі зваротаў у электроннай форме і з дапамогай паштовых адпраўленняў.

У сувязі з гэтым падача пісьмовых зваротаў на асабістым прыёме не з'яўляецца адзінай альбо прыярытэтнай ў адносінах да іншых формай напрамкі звароту.

У разгляданым кантэксце вызначэнне Цэнтральнай камісіяй парадку прыёму пісьмовых зваротаў, абумоўленага неабходнасцю выканання санітарных норм і выканання супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, колькасцю кадравага складу Цэнтральнай камісіі, не абмяжоўвае правы грамадзян, а толькі ўсталёўвае аптымальны механізм узаемадзеяння ў існуючых умовах.

Пры гэтым змест скаргаў, якія паступаюць у Генпракуратуру, і прадстаўленых копій зваротаў у Цэнтральную камісію сведчыць пра намер заяўнікаў абскардзіць рашэнні Цэнтральнай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі Бабарыкі В.Д., Цапкалы В.В. у якасці кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з ч.5 арт.68-1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь права абскарджвання адмовы ў рэгістрацыі прадастаўлена толькі асобам, вылучаных кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, рашэнне Цэнтральнай камісіі аб вызначэнні парадку разгляду пісьмовых зваротаў не з'яўляецца дыскрымінацыйным, і тым, што парушае правы і інтарэсы грамадзян.

Нагадаем, 15 ліпеня сотні людзей стаялі ў чарзе, каб падаць у Цэнтрвыбаркам скаргі з нагоды нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. У той жа вечар на сайце ЦВК было апублікавана папярэджанне, што надалей звароты грамадзян, якія не з'яўляюцца кандыдатамі ў прэзідэнты або іх даверанымі асобамі, будуць прымацца толькі па пошце.

Толькі ўчора ў прыёмную прыйшло 148 чалавек. Не падымаючы галавы працавалі два работнікі. Мы не ў стане нават усе гэтыя скаргі разабраць і зарэгістраваць, бо ў нас працуюць толькі 9 чалавек плюс 2 чалавекі з парламента і цэнтра па заканадаўстве (Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў. — Заўв. рэд.) — гэта прыцягнутыя работнікі. Таму мы не ў стане прымаць такім чынам звароты, — патлумачыла кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.

Яна падкрэсліла, што прыём грамадзян разлічаны на невялікую колькасць людзей.

Я ўжо не кажу, што нягледзячы на паляпшэнне эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краіне, яна ўсё роўна застаецца неспрыяльнай. І масавае хаджэнне ў Цэнтральную камісію небяспечнае для жыцця і здароўя і работнікаў, і людзей, якія стаяць у натоўпе, — патлумачыла Лідзія Ярмошына.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: