
Генпракуратура завяла справу супраць прадстаўнікоў BYPOL
- Грамадства
- 05-03-2021
Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў ініцыятывы BYPOL — былых пракурорскага работніка Алега Талерчыка, следчага Ігара Лобана, а таксама іншых асоб, паведамляе прэс-служба ведамства.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і накіраваная для арганізацыі расследавання ў Следчы камітэт.
Па справе праводзяцца неадкладныя аператыўныя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, у тым ліку санкцыянаваныя Генеральнай пракуратурай.
Генеральная пракуратура будзе і надалей падвяргаць строгай прававой ацэнцы публічныя выказванні, якія дэстабілізуюць грамадскі парадак і пагражаюць нацыянальнай бяспецы, адзначана ў паведамленні.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!