Генпракуратура знайшла парушэнні ў дзейнасці БРСМ

Генеральная пракуратура выявіла парушэнні ў працы БРСМ пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў.
pvz.by

pvz.by

Пракуроры ўстанавілі факты стварэння тэрытарыяльнымі і першаснымі арганізацыямі БРСМ фармальных студэнцкіх атрадаў.

Напрыклад, Мазырскі раённы камітэт БРСМ у КСУП «Слабадская ім. Леніна» неабгрунтавана ўключыў 32 чалавекі ў склад 2 студэнцкіх атрадаў. Пры гэтым паводле матэрыялаў пракурорскай праверкі маладыя людзі працаўладкоўваліся самастойна. Аб дзейнасці студэнцкіх атрадаў яны не ведалі. Дагаворы аб арганізацыі працы студэнцкіх атрадаў на прадпрыемстве адсутнічалі.

Аналагічныя факты выяўлены ў Рагачоўскім, Брагінскім, Лагойскім і Чэрвеньскім раёнах.

Мелі месца выпадкі, калі наймальнікі інфармавалі прадстаўнікоў БРСМ пра магчымасць арганізаваць працу моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў, аднак тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ бяздзейнічалі ў вырашэнні гэтага пытання (Жлобінскі, Нясвіжскі і Клецкі раёны).

Да прыкладу, Мінскі раённы камітэт БРСМ не зацікавіўся прапановамі ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка», УП «Агракамбінат «Ждановічы», ДЛГУ «Мінскі лясгас».

Прапановы кіраўніцтва РУЭОСХП «Усход» аб прадастаўленні 60 працоўных месцаў для фарміравання студэнцкіх атрадаў былі задаволеныя толькі часткова — створаны 1 студэнцкі атрад з 18 чалавек.

Практычна ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі студэнцкія атрады фармаваліся з парушэннем устаноўленага тэрміну ўзгаднення з аблвыканкамамі (Мінскім гарвыканкамам) адпаведных рашэнняў альбо зусім без такога ўзгаднення.

Пры залічэнні ў студэнцкія атрады навучэнцаў, якія не дасягнулі ўзросту 16 гадоў, не заўсёды выконвалася патрабаванне аб атрыманні пісьмовай згоды аднаго з бацькоў на працаўладкаванне.

Пракуроры выявілі і іншыя факты парушэнняў заканадаўства аб працы і ахове працы непаўналетніх і моладзі:

допуск да працы без навучання і інструктажу, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
маладыя людзі прымаліся на працу без папярэдняга медыцынскага агляду;
не выконваліся тэрміны выплаты заработнай платы;
некаторыя наймальнікі не афармлялі працоўныя кніжкі;
ня выконваліся патрабаванні аб заключэнні працоўных або грамадзянска-прававых дагавораў (ТАА «Беларуска-польскае сумеснае прадпрыемства «Лайкпол», КУСГП «Гнядзілава-Агра» (Віцебская вобласць) і КСУП «Эксперыментальная база «Пагародна» (Гродзенская вобласць);
не выконвалася працягласць штодзённай працы ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў.

Па выніках праверак Генеральная пракуратура ўнесла першаму сакратару цэнтральнага камітэта БРСМ прадстаўленне, у якім запатрабавала:

разгледзець акт нагляду з удзелам прадстаўнікоў Генеральнай пракуратуры і прыняць меры па ліквідацыі недахопаў і недаглядаў у дзейнасці БРСМ, у тым ліку па развіцці руху студэнцкіх атрадаў;
забяспечыць належныя каардынацыю і кантроль за дзейнасцю першасных і тэрытарыяльных арганізацый у гэтай сферы;
умацаваць метадычную і аналітычную працу ў пытаннях індывідуальнага працаўладкавання моладзі.

Паводле рrokuratura.gov.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: