Гераіні «моднага» фота прысудзілі 810 рублёў штрафу

23-гадовай Аляксандры Вараб’ёвай, стылістцы і гераіні «моднага» фота з жаночай акцыі пратэсту, трэба выплаціць 810 рублёў штрафу. Такое рашэнне вынесла суддзя Маскоўскага раёна Святлана Бандарэнка.

Супрацоўнік АМАПу затрымлівае Аляксандру разам з сяброўкай на жаночай акцыі пратэсту. Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY


Дзяўчыну затрымалі 19 верасня недалёка ад забаўляльнага цэнтра «Айсберг», даставілі ў Маскоўскае РУУС, пасля складання пратаколу адпусцілі. Суд разгледзеў справу па ч. 1. артыкулы 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусі сёння.

«Як тут сумаваць, калі цябе не пасадзілі? Рада, што атрымала толькі штраф, а не суткі, — кажа Аляксандра. — Я спадзявалася на такі зыход падзей і нават не брала цёплых рэчаў у суд».

Дзяўчына распавядае, што ў пастанове сказана, што яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, размахвала сцягам і крычала «Жыве Беларусь!»

— У рэальнасці гэтага не было. На жаночай акцыі Ніхто не крычаў «Жыве Беларусь!» У дзень затрымання ў РУУС я распавяла следчаму, што гуляла з сяброўкай, і на судзе казала пра тое ж і не прызнавала сваю віну. Сведак з боку абвінавачвання або з маёй на судзе не было, на пасяджэнні зачытвалі толькі пісьмовыя паказанні, запісаныя ў пратаколе. Суд прызнаў мае словы недакладнымі і абверг гэтымі паказаннямі сведкі. Мяне прызналі вінаватай.

Я здзіўленая памерам штрафу: маім знаёмым дзяўчынкам з аўтазака, якіх судзілі, давалі нашмат менш. Не ведаю, у чым прычына, але не думаю, што гэта звязана з фатаграфіяй, таму што ў судзе ні фатаграфій, ні скрыншотаў ў якасці доказаў абвінавачвання не разглядалася. Тым не менш, ні аб чым не шкадую. Пасля публікацыі фотаздымка з затрыманнем цікавасць да мяне і брэнду адзення SEPATATIO, які мы развіваем разам з сяброўкай, рэзка вырас. Я нават спачатку не разумела, як справіцца з такой папулярнасцю: мы распрадалі ўсе касцюмы. А цяпер пасля прысуду людзі пішуць і прапануюць фінансавую дапамогу для выплаты гэтага штрафу.

lady.tut.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: