Герасіменя: «Беларуская справа» будзе расследаваная Міжнародным алімпійскім камітэтам

Кіраўніца Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя распавяла аб дыялогу з прадстаўнікамі Міжнароднага алімпійскага камітэту.

Аляксандра Герасіменя 


«У нас ужо было некалькі важных сустрэч з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Польшчы і Літвы, дзе мы атрымалі салідарнасць і падтрымку. Калі будзе такая неабходнасць, то гэтыя краіны змогуць прыняць нашых спартсменаў для арганізацыі збораў. Яны падтрымаюць нас і ў Міжнародным алімпійскім камітэце», — цытуе Герасіменю by.tribuna.com.

«У нас была маленькая, але вельмі важная перамога. У пятніцу нашы прадстаўнікі фонду сустрэліся з прадстаўнікамі Міжнароднага алімпійскага камітэта. Яны правялі канструктыўную гутарку, якая доўжылася дзве гадзіны. На ёй былі выказаны нашы патрабаванні. Мы атрымалі станоўчы адказ, што беларуская справа будзе разгледжаная і не ўпадзе ў архіў. Будзе праведзенае расследаванне і будуць вынікі», — паведаміла Герасіменя.

Нагадаем, актывісты і прадстаўнікі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці заклікалі МАК:

— паскорыць расследаванне фактаў дыскрымінацыі і гвалту ў дачыненні да беларускіх спартоўцаў;

— прыпыніць дзейнасць Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і любое фінансаванне да таго часу, пакуль не спыняцца парушэнні Алімпійскай хартыі і палітычны ціск на спартсменаў;

— аказаць дапамогу тым беларускім спартсменам, якім па палітычных прычынах было адмоўлена ў магчымасці трэніравацца ў Беларусі ці якія былі несправядліва адхіленыя ад спартыўных мерапрыемстваў або выгнаныя з краіны;

— перанесці ўсе спартыўных мерапрыемстваў з Беларусі ў сувязі з тым, што ў краіне склалася атмасфера адкрытага гвалту ў дачыненні да спартоўцаў, што наўпрост супярэчыць духу свабоды і сумленнага спаборніцтва.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: