Германія: Гэты крок паспрыяе далейшай ізаляцыі краіны на міжнародным узроўні

Германія адрэагавала на сітуацыю з Гётэ-інстытутам і DAAD у Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал dw.com
У МЗС Германіі заявілі, што гэты крок Беларусі паспрыяе далейшай ізаляцыі краіны на міжнародным узроўні.

Ахвярамі гэтага рашэння стануць самі грамадзяне Беларусі, якія будуць пазбаўленыя далейшых магчымасцей грамадскай і культурнай дзейнасці, адзначылі ў МЗС Германіі.

Гётэ-інстытут і DAAD некалькі дзесяцігоддзяў забяспечваюць культурныя і акадэмічныя масты паміж Германіяй, Еўропай і Беларуссю. Гэтая праца зблізіла Германію і Беларусь у грамадскай і культурнай сферы.

Урад Германіі будзе працаваць над захаваннем супрацоўніцтва паміж краінамі, Германія і ЕС знаходзяцца на баку беларускага народа.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: