
На пачатку вечара ўсіх прысутных прывітаў часова павераны ў справах Украіны ў Беларусі Валер Джыгун ды заклікаў згадаць герояў “Нябеснай сотні” хвілінай маўчання. Дыпламат нагадаў, што 20 лютага 2014 пралілося найбольш крыві за час кіеўскага Майдану, але адначасна гэта быў пераломны момант у змаганні ўкраінцаў за сваю свабоду.

“Агулам загінула каля 100 чалавек, — працягвае Валер Джыгун, — Быў сярод іх і беларус — Міхась Жызнеўскі. Ён змагаўся не толькі за Ўкраіну, але і за Беларусь. Сёння я размаўляў з яго маці, яна акурат вярнулася з Кіева. Акурат зараз Жызнеўскаму было пасмяротна прысвоенае званне Героя Украіны”.
Дыпламат таксама нагадаў, што менавіта 20 лютага 2014, у дзень расстрэлаў, Расія пачала акупацыю Крыма з захопам вайсковых частак ды адміністрацыйных будынкаў. Зараз на паўвостраве працягваюцца рэпрэсіі як супраць украінскіх патрыётаў, так і супраць крымска-татарскай меншасці. Усё гэта — праявы агрэсіі Расійскай імперыі, мяркуе прамоўца.



Абмеркаванне:
таня