«Гэта акупацыя». Ціханоўская звярнулася да кіраўніка Еўракамісіі з нагоды справы TUT.BY

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская зрабіла заяву ў сувязі з сённяшняй атакай улады на самы папулярны інтэрнэт рэсурс краіны.

«Сёння мы ўсе — сведкі наўмыснага забойства медыя і незалежнага партала TUT.BY, — сказала Святлана Ціханоўская. — Ён 20 гадоў спраўна паведамляў беларусам сумленныя навіны і быў узорам незалежнай прэсы. Многія асцерагаліся, што так і адбудзецца, але гэта зусім іншае пачуццё, калі глядзіш на паслядоўнае знішчэнне свабоды на ўласныя вочы. Зборышча людзей, якія ўтрымліваюць уладу ў Беларусі, — гэта і ёсць сапраўдны акупацыйны рэжым: яны забіваюць СМІ, забіваюць партыі і супольнасці, забіваюць нас — на вуліцах і ў турмах.

Я і мая каманда ўжо знаходзімся на сувязі з кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Мы патрабуем неадкладнай рэакцыі ЕС, тэрміновага запуску праграмы падтрымкі незалежных СМІ, абароны журналістаў і дапамогі для працягу працы, насуперак рэпрэсіям. Мы настойваем, што трэба ўвесці санкцыі ў дачыненні да ўсіх адказных за рэпрэсіі ў адрас рэдакцый, журналістаў і блогераў».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: