«Гэта маральны ГУЛАГ». Андрэй Бандарэнка пра беларускія суды і турмы

«Праз 80 гадоў мы бачым тыя ж метады, якія дзейнічалі ў 37-м годзе». Праваабаронца распавядае пра свой турэмны досвед і пра тое, што збіраецца рабіць зараз.


«Беларуская [пенітэнцыярная] сістэма не створаная, каб кагосьці перавыхаваць, змяніць, яна скіраваная на маральную ломку, — лічыць Андрэй Бандарэнка. — У нас не існуе папраўчая сістэма, а існуе — карная. Гэта маральны ГУЛАГ: праз 80 гадоў мы бачым тыя ж метады, якія дзейнічалі ў 37-м годзе. Розніца заключаецца ў тым, што закон выкарыстоўваецца як шырма для таго, каб паказаць, што ў нас нібыта ёсць пракуратура, суд, закон. На самой справе гэта ўсё ігнаруецца — мы бачым гэта па адміністратыўных працэсах, па вар’яцтву, якое адбывалася сёння ў офісе «Белсату». Гэта сістэма ціску, сістэма знішчэння меркаванняў і ўсіх тых, хто ідзе супраць сістэмы».


Былы кіраўнік праваабарончае арганізацыі «Платформа Інавэйшн» правёў за кратамі тры гады, але Андрэю Бандарэнку хацелі дадаць яшчэ адзін тэрмін. Праваабаронцу вінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчае ўстановы, але суд Ленінскага раёну Магілёва апраўдаў Бандарэнку. Ужо сёння раніцай ён выйшаў з Магілёўскае турмы № 4.


Паводле Белсат

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: