Гэта не пакажуць на БТ. Глядзіце новы праект «Годна news»!

Грамадская кампанія «Годна» сумесна з «Арт Сядзібай» запускаюць новае шоу «Годна news».


У Беларусі апошнім часам вельмі шмат сумных навін, таму аўтары праекта падумалі, што трэба іх разнастаіць і зрабіць крышачку весялейшымі. У кожным выпуску – самыя актуальныя навіны мінулага тыдня і адмысловыя скетчы паводле гэтых навінаў.

«Годна news» — гэта штотыднёвае шоу, якое вы маглі паглядзець на БТ, але мы бліжэй да народа.

Самыя годныя навіны за тыдзень: усё сур'ёзна і лаканічна, але на вастрыні саркастычнага гумару. Тут не будзе імені таго, каго нельга называць. Тут не будзе ацэнкі падзеяў. Толькі праўда пра Беларусь.

У першым выпуску ўзгадаем навіны за тыдзень з 22 чэрвеня. Ён прынёс шмат новых выклікаў кожнаму з нас.
Пакуль гэта не паказваюць па БТ, глядзіце «Годна news» на YouTube.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: