Гэты год кожнаму з нас паказаў, кім мы ёсць

Шаноўныя чытачы! Вось і скончыўся цяжкі і надзвычай цікавы для нашай краіны год.

За гэты год мы шмат перажылі, шмат зразумелі. У некаторых з нас расплюшчыліся вочы, каб убачыць, што так жыць больш нельга. Магчыма, хтосьці з вас скажа, што гэта быў найгоршы год. А хтосьці — што найлепшы. Усё залежыць да таго, якія ўрокі даў вам 2020-ы, пра што прымусіў задумацца, кім стаць, які выбар зрабіць. Гэты год кожнаму з нас паказаў, кім мы ёсць. І якім шляхам ісці далей.

Жыццё працягваецца, і таму давайце дзякаваць за кожны новы дзень. Бо з кожным днём мы бліжэй да нашай мары — вольнай, незалежнай дэмакратычнай Беларусі. Краіны, дзе кожны чалавек будзе каштоўнасцю, дзе годнасць, сумленне, салідарнасць, шчырасць будуць паважацца і цаніцца.

Таму моцнага здароўя нам усім! Каб мы абавязкова дажылі да гэтых часоў. Усім палітвязням — хутчэй аказацца на волі, усім вымушаным уцекачам — хутчэй вярнуцца дадому. Шчасця і душэўнага спакою ўсім-усім!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: