«Гэтых людзей дзяржава проста падманула»

Прафсаюз РЭП патрабуе вярнуць у стаж час дагляду людзей з інваліднасцю.


Савет прафсаюзу РЭП прыняў заяву з патрабаваннем унесці змены ў Загад кіраўніка дзяржавы №137 і ўключыць у стаж грамадзян перыяд даглядання людзей з інваліднасцю, а таксама гарантаваць ім годнае пенсійнае забеспячэнне. Дакумент накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.

— Паколькі пенсійнае забеспячэнне ў Беларусі мізернае, людзі вымушаныя часта падпрацоўваць і пасля выхаду на пенсію. Больш за ўсе пацярпелі тыя людзі, якім дзяржава дала гарантыі, што яны знаходзяцца ў роўных умовах з астатнімі занятымі грамадзянамі, не маючы права на падпрацоўку. Іх заробак мінімальны. Яны даглядалі сваіх блізкіх і родных — гэта цяжкая праца. Раней для тых, хто атрымоўвае дапамогу па дагляду за людзьмі з інваліднасці, пытанне аб страхавым стажы не стаяла.

Поўны тэкст заявы даступны тут.

На сёння з працоўнага стажу, акрамя даглядання за людзьмі з інваліднасцю, выключаныя таксама і час вучобы ва ўніверсітэце (вочнай) і служба ў арміі, і дэкрэтны адпачынак. Хачу адзначыць, што ў суседніх краінах, напрыклад Украіне і Расіі, усё гэта ўваходзіць у страхавы стаж. Можа тады дзяржаве варта прызнацца, што эканоміка Беларусі знаходзіцца ў поўным заняпадзе? Інакш як растлумачыць падобныя дзеянні, — дадаў Генадзь Фядыніч. 

Паводле praca-by.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: