Хірурга Андрэя Любецкага арыштавалі на два месяцы

Вядомага лекара затрымалі 4 мая, паводле якой справы — адміністрацыйнай ці крымінальнай — дагэтуль невядома.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Андрэй Любецкі атрымаў два месяцы арышту, паведамляе ТГ-канал «МЕНСКРАЗАМ». Падрабязнасцяў пакуль няма, бо адвакат лекара даў падпіску аб неразгалошванні.

Любецкі — выбітны сківічны хірург. Да таго, як сысці ў прыватную практыку, амаль 18 год ён працаваў у 4-й дзіцячай бальніцы. Праводзіў унікальныя аперацыі па пластыцы расколін паднябення і твару. Яго жонка Наталля — стаматолаг. Яна пазбавілася працы пасля сюжэту на АНТ, дзе расказвалі пра яе дапамогу Ігару Макару.

Некалькі дзён таму Наталля разам з чатырма дзецьмі з’ехала за мяжу, а Андрэй застаўся ў Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: