Гісторыя чалавека, якога расстралялі за чужое злачынства (відэа)

Праваабаронцы падрыхтавалі кароткаметражку пра гісторыю чалавека, якога расстралялі за чужое злачынства. У аснову фільма лягло расследаванне праваабаронцаў, якія атрымалі ў 1998 годзе незвычайны ліст ад смяротніка.


Сцэнар да фільма напісала праваабаронца Паліна Сцепаненка. Рэжысёрам выступіў Віктар Траццякоў.

Фільм “Мы супраць смяротнага пакарання” прысвечаны 10-гадоваму юбілею кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

 У яго аснову легла расследаванне гісторыі аднаго са смяротнікаў, які ў 1998 годзе даслаў у праваабарончы цэнтр “Вясна” ліст са словамі пра тое, што яго могуць расстраляць за чужыя злачынствы.

Праўдзівасць гісторыі пацвердзіў Алег Алкаеў – былы начальнік СІЗА №1, у якім прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Па словах Алкаева, ён памятае смяротніка – і лічыць, што яго сапраўды расстралялі за чужыя грахі.
mspring.online

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!