Гісторыкі выйшлі на акцыю падтрымкі затрыманага даследчыка беларускіх замкаў (фота, відэа)

Супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Мікола Волкаў затрыманы на праспекце Дзяржынскага ў Мінску падчас Марша герояў. Калегі зладзілі акцыю ў яго падтрымку 14 верасня ля прэзідыума акадэміі.

Мікола Волкаў абараніў кандыдацкую дысертацыю, піша доктарскую. Займаецца вайсковай гісторыяй ВКЛ, абарончымі збудаваннямі. Апублікаваў дзве манаграфіі: "Артылерыя Нясвіжскага замка" і "Слуцк на старых планах", уносіў прапановы па рэстаўрацыі замка ў Гародні. Мікола жанаты, гадуе дваіх дзяцей.
Дакладнае месцазнаходжанне даследчыка невядома. Меркавана ён у Жодзіне, затрыманы да суда.
Яго жонка паведаміла, што ў матэрыяльнай дапамозе патрэбы няма. Калегі навукоўца расказваюць, што кіраўніцтва Інстытута гісторыі абавязана зрабіць афіцыйны запыт у МУС, калі работнік не з‘явіўся на працы. Аднак, калі быў затрыманы іншы супрацоўнік інстытута, гэтага зроблена не было.

Фота і відэа Арцёма Лявы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: